Half-Life
| Half-Life | |
|---|---|
| | |
| Распрацоўшчык | Valve Corporation |
| Выдаўцы | Sierra Entertainment[d] і Valve Corporation |
| Частка серыі | Half-Life |
| Дата выпуску | 8 лістапада 1998[1] |
| Жанр | шутар ад першай асобы |
| Стваральнікі | |
| Кіраўнікі |
Гэйб Ньюэл Майк Харынгтан |
| Сцэнарыст | Марк Лэйдлоў |
| Кампазітар | Келі Бэйлі |
| Тэхнічныя даныя | |
| Платформы | Linux[2], PlayStation 2, Windows і macOS[3] |
| Гульнявы рухавік | GoldSrc[d][4] |
| Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня[5] і аднакарыстальніцкая гульня[3] |
| Мовы інтэрфейсу | англійская[6], французская[6], нямецкая[6], італьянская мова[6], іспанская[6], спрошчаная кітайская[d][6], традыцыйная кітайская[d][6] і карэйская[6] |
| Носьбіты | CD і лічбавае распаўсюджванне |
| Кіраванне | камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш і геймпад |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
Half-Life (з англ. — «перыяд паўраспаду») — камп’ютарная гульня ў жанры навукова-фантастычнага шутара ад першай асобы, распрацаваная амерыканскай кампаніяй Valve Software і выдадзеная кампаніяй Sierra Studios 8 лістапада 1998 для персанальных камп’ютараў. Першая гульня ў серыі Half-Life. Тэхнічна заснавана на значна перапрацаваным рухавіку Quake кампаніі id Software[7][8]. У 2001 годзе студыя Gearbox Software партавала Half-Life на кансоль PlayStation 2[9]. Таксама гульня распрацоўвалася для платформы Sega Dreamcast, але рэліз быў адменены[10][11]. У студзені 2013 года Valve партавала гульню на Linux і OS X[12][13]. Гульня Black Mesa (2020), распрацаваная студыяй Crowbar Collective, уяўляе сабой дапрацаваны і пашыраны рымейк Half-Life.
Half-Life атрымала прызнанне за сваю графіку, геймплэй і апавяданне, мае больш за 50 узнагарод «Гульня года». Лічыцца адным з самых уплывовых шутараў ад першай асобы і адной з найлепшых калі-небудзь створаных відэагульняў. Да 2008 года было прададзена больш за дзевяць мільёнаў асобнікаў гульні.
Зноскі
- ↑ Старонка Half-Life у Steam (англ.). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2017. Праверана 25 лістапада 2022.
- ↑ AreWeAntiCheatYet Праверана 29 чэрвеня 2025.
- ↑ а б Steam — 2003. Праверана 13 снежня 2023.
- ↑ https://www.half-life.com/en/halflife
- ↑ Steam — 2003. Праверана 13 снежня 2026.
- ↑ а б в г д е ё ж Steam — 2003. Праверана 29 сакавіка 2022.
- ↑ The Final Hours of Half-Life. Part 3 - The Valve Difference (англ.)(недаступная спасылка). GameSpot. ZDNet. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 1999.
- ↑ Последние часы Half-Life. Часть третья: «Отличие Valve»(недаступная спасылка). GameSpot. Half-Life Inside. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2012.
- ↑ Half-Life для PS2 (англ.)(недаступная спасылка). IGN. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012.
- ↑ Not Given Half A Chance: The Cancellation of Half-Life (англ.)(недаступная спасылка). IGN. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012.
- ↑ Half-Life for the Dreamcast officially cancelled (англ.)(недаступная спасылка). GameSpot. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012.
- ↑ Valve перенесла оригинальный Half-Life на Linux. 3DNews Daily Digital Digest. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013.
- ↑ Valve releases original Half-Life for Mac and Linux (англ.). Polygon. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2013.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Valve Software (англ.)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.