Greenstream

Greenstream (у перакладзе з англійскай мовы — «Зялёны паток»[1][2][3][4], вымаўляецца «Грынстры́м») — газаправод, пракладзены па дне Міжземнага мора для транспартавання прыроднага газу з Лівіі ў Італію (на востраў Сіцылію), даўжыня ніткі газаправода складае 540 кіламетраў. Належыць лівійскай Нацыянальнай нафтавай карпарацыі і італьянскай нафта-газавай карпарацыі Eni[5]. Greenstream — найважнейшы складнік сумеснага праекта па распрацоўцы газавых радовішчаў заходняй Лівіі Western Libya Gas Project (англ.), які ажыццяўляецца гэтымі ж прадпрыемствамі.
Перадгісторыя і рэалізацыя праекта
Ідэя транспартавання газу з Лівіі ў Італію з’явілася ў 1970-х гадах. Нейкія праектныя працы пачалі распрацоўвацца ў 80-х — 90-х гадах XX стагоддзя, але пра рэальнае ўвасабленне ідэі стварэння газаправода, які б злучаў газавыя радовішчы Лівіі са спажыўцамі ў Еўропе, загаварылі толькі напачатку XXI стагоддзя.
Будаўніцтва газаправода пачалося ў 2003 годзе[6]. Галоўным падрадчыкам праекта стала арганізацыя Saipem (англ.) — найбуйнейшае даччынае прадпрыемства карпарацыі «Eni». Saipem узяла на сябе комплекс інжынерна-канструктарскіх прац і ажыццявіла фактычную рэалізацыю праекта. Кампанія Royal Boskalis Westminster (англ.) правяла падрыхтоўчыя працы на шэльфе і земляныя працы на месцы ўваходу і выхаду газаправода ў мора[7]. Для кладкі труб па марскім дне было прыцягнута спецыяльнае судна Castoro Sei (англ.).
Выпрабавальныя пастаўкі газу па Greenstream'у пачаліся 1 кастрычніка 2004 года, а 7 кастрычніка 2004 адбылася афіцыйная цырымонія запуску газаправода, у якой удзельнічалі палітычныя лідары Італіі і Лівіі — Сільвіа Берлусконі і Муамар Кадафі[6].
Характарыстыкі праекта
Працягласць газаправода Greenstream складае 540 кіламетраў — ад магутнай газакампрэсарнай станцыі ў горадзе Mellitah да газапрыёмнага тэрмінала ў сіцылійскім горадзе Джэла. «Зялёны паток» адзін з самых глыбакаводных з усіх існуючых нафта- і газаправодаў. Так на ўсход ад Мальты участак газаправода дасягае глыбіні 1127 метраў[6] (больш глыбакаводным лічыцца толькі расійскі «Блакітны паток», дзе ёсць участкі пракладзеныя на глыбінях да 2200 метраў[8][9]). Газаправод забяспечваецца запасамі газавых радовішчаў Bahr Essalam, Bouri Field (англ.) і Wafa field (англ.), размешчанага ў пустыні Сахара блізка ад мяжы з Алжырам, у 530 кіламетрах ад Mellitah[5]. Кошт праекта склала 6.6 мільярдаў долараў[6]. Дыяметр газаправода роўны 810 міліметрам. Прапускная здольнасць Greenstream'а дазваляе дастаўляць 8—11 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу ў год.
Зноскі
- ↑ www.rtkorr.com «Еўропа і расійскі газ: геастратэгічная бітва»(недаступная спасылка) (16 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 сакавіка 2011.
- ↑ www.utro.ru «Арабы подогревают нефть» (16 ліпеня 2011). Праверана 25 сакавіка 2011.
- ↑ news.km.ru «Эхо африканских событий доносится до Европы»(недаступная спасылка) (16 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2011. Праверана 25 сакавіка 2011.
- ↑ inosmi.ru Почему политические сотрясения в Африке может ощутить и Европа («The National», Объединенные Арабские Эмираты) (16 ліпеня 2011). Праверана 25 сакавіка 2011.
- ↑ а б www.entrepreneur.com «Libya-Italy Pipeline Gas Sold Out» (англ.) (16 ліпеня 2011). Праверана 25 сакавіка 2011.
- ↑ а б в г www.gasandoil.com «New gas pipeline linking Libya to Italy opened» (англ.)(недаступная спасылка) (16 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2010. Праверана 25 сакавіка 2011.
- ↑ www.boskalis.com «Libyan gas transmission system» (англ.) (16 ліпеня 2011). Праверана 25 сакавіка 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ МИД РФ. Департамент информации и печати. Проект «Голубой поток» (16 ліпеня 2011). Праверана 25 сакавіка 2011.
- ↑ www.nord-stream.com (англ.) (16 ліпеня 2011). Праверана 25 сакавіка 2011.
Гл. таксама
- Транссахарскі газаправод
- Medgaz
- Maghreb-Europe Gas Pipeline (англ.)
- Trans-Mediterranean Pipeline (англ.)
- GALSI (англ.)
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.