Full HD

Full HD — маркетынгавая назва, упершыню ўведзеная кампаніяй Sony ў 2007 годзе для шэрагу прадуктаў. Выкарыстоўваецца ў трансляцыях тэлебачання высокай выразнасці (HDTV) і ў фільмах, запісаных на дыскі Blu-Ray і HD-DVD.
HDTV (High Definition TeleVision) — гэта тэлебачанне, якое вядзе вяшчанне з разрозненнем выявы 1920×1080. 1920×1080 можа быць 1080p — з суцэльным фарматам і 1080i — празрадковым фарматам запісу кадра, калі адзін кадр складаецца з двух паўкадраў.

Існуе анаморфны варыянт Full HD з неквадратным пікселем і памерамі 1440×1080 пікселяў (прапорцыя бакоў пікселя 1,33, таму выніковыя суадносіны бакоў па-ранейшаму 16:9).
Амаль ва ўсіх традыцыйных фарматах эфірнага тэлебачання суадносіны бакоў выявы складаюць 4:3, а ў стандарце Full HD (высокай выразнасці) суадносіны бакоў выявы складаюць 16:9.
У HDTV-тэлевізары (LCD, плазменым альбо некаторых мадэлях ЭПТ тэлевізараў) магчымы вывад традыцыйнай (4:3) выявы чатырма спосабамі:
- «упісаць у памер» — кадр адлюстроўваецца цалкам, справа і злева застаюцца пустыя (чорныя) палосы;
- «расцягнуць да памеру» — кадр расцягваецца на шырыню экрана непрапарцыйна, выява робіцца выцягнутай у бакі. Дзеля адэкватнага ўспрымання выявы скажэнні ў большай ступені здзяйсняюцца у правай і левай частцы кадра, захоўваючы цэнтр амаль без дэфармацыі;
- «маштабаваць і абрэзаць» — кадр прапарцыйна павялічваецца да шырыні экрана, пры гэтым верх і ніз выявы часткова абразаецца (бо выходзіць за межы экрана). У чыстым выглядзе такое адлюстраванне ужываецца рэдка;
- спалучаюцца спосабы 2 і 3 адначасова (то бок зверху і знізу кадр абразаецца у меншай меры, плюс расцягваецца ўшыр).
Аналагічным чынам перадаюцца выявы 16:9 на «звычайным» тэлевізары (4:3). Але ў гэтым выпадку чорныя палосы застаюцца зверху і знізу («упісаць у памер»), абразаюцца бакі («маштабаваць і абрэзаць») альбо правы і левы бакі выявы сціскаюцца да цэнтру («расцягнуць да памеру»).
Уладальнік тэлевізара можа самастойна абраць спосаб адлюстравання выявы, кіруючы адпаведнымі параметрамі праз меню.
На тэлевізарах стандарта HDTV выява Full HD будзе мець суадносіны бакоў 16:9, што дае цэлую і нескажоную выяву.
Гл. таксама
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.