Explorer 1
| Explorer 1 | |
|---|---|
| англ.: Explorer 1 | |
| | |
| Краіна |
|
| Спадарожнік | Зямлі |
| Касмічная праграма | Explorer |
| Наступны | Explorer 2 |
| Абарачэнняў | ~56.000 |
| Час запуску | 03:48 1 лютага 1958 |
| Ракета-носьбіт |
|
| Тэрмін працы | 111 дзён |
| NSSDC ID | 1958-001A |
| Маса | 13,97 кг |
| Вялікая паўвось | 7.832,2 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,139849 |
| Нахіленне | 33,24° |
| Перыяд абарачэння | 114,8 хв |
| Апагей | 2.550 км |
| Перыгей | 358 км |
Explorer 1 (бел.: Даследчык 1) або 1958 Alpha 1 — першы запушчаны штучны спадарожнік Зямлі ЗША. Пуск адбыўся а 3:48 UTC 1 лютага 1958 камандай Вернера фон Браўна. Аднак сапраўдным першым спадарожнікам ЗША быў Vanguard TV3, але пры яго запуску адбылася аварыя ракеты-носьбіта і ён быў запушчаны паўторна толькі 17 сакавіка 1958.
Фон Браўну па палітычных прычынах не давалі дазволы на запуск першага амерыканскага спадарожніка, і падрыхтоўка да Explorer 1 пачалася сур’езна толькі пасля аварыі Vanguard TV3.
Арбіта Explorer 1 была прыкметна вышэй арбіты першага ШСЗ, і калі ў перыгее лічыльнік Гейгера дэманстраваў чаканае касмічнае выпраменьванне, якое было ўжо вядома па запусках вышынных ракет, то ў апагеі ён наогул не даваў сігналу. Джэймс ван Ален выказаў здагадку, што ў апагеі лічыльнік уваходзіць у насычэнне з-за знадта высокага ўзроўня апрамянення. Ён разлічыў, што ў гэтым месцы могуць знаходзіцца пратоны сонечнага ветра, захопленыя магнітным полем Зямлі ў своеасаблівую пастку. Іншые дадзеныя пацвердзілі гэту гіпотэзу, і радыяцыйныя пояса вакол Зямлі завуць паясамі ван Алена.
Спадарожнік Explorer 1 спыніў радыёперадачы 28 лютага 1958 года, знаходзіўся на арбіце да сакавіка 1970 года.
Пасля запуску
1 лютага 1958 а 03:48 UTC ракета Juno I была даставіць Explorer 1 на арбіту, што зрабіла бы яго першым штучным спадарожнікам Зямлі ЗША. Яго арбіта мела перыгей 358 км і апагей 2550 кіламетраў з перыядам абарочвання 114,8 хвілін. Прыкладна а 1:30 раніцы EST, пасля пацверджання, што Explorer 1 сапраўды апынуўся на арбіце, прайшла прэс-канферэнцыя ў Нацыянальнай Акадэміі Навук у Вялікай зале, каб аб’явіць гэта свету.
Агульная маса спадарожніка была 13,97 кг, з якіх 8,3 кг былі прыборы. Для параўнання: першы савецкі Спутнік-1 важыў 83,6 кг. Прыборны адсек ў пярэдняй частцы спадарожніка і пустая чацвёртая ступень ракетнага корпуса з’яўляюцца адным цэлым і робіць вакол сваёй падоўжнай восі 750 абаротаў у хвіліну.
Explorer 1 пачаў доўгую гісторыю аднайменнай касмічнай праграмы.

Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.