ESET

ESET
Тып Таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 1992
Заснавальнікі Міраслаў Трнка, Петэр Пашка, Рудольф Грубы
Краіна
Размяшчэнне Славакія Браціслава
Адрас
Ключавыя постаці Рыхард Марка (генеральны дырэктар)
Галіна Распрацоўка праграмнага забеспячэння
Прадукцыя
Абарот
  • 485 млн € (2018)[5]
Аперацыйны прыбытак 115 млн (2009)
Чысты прыбытак
  • 68,1 млн € (2018)[5]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 1 000 чал.
Сайт www.eset.com

ТАА ESET (славацк.: ESET, spol. s r.o.) — славацкая фірма-вытворца праграмнага забеспячэння і рашэнняў у галіне камп’ютарнае бяспекі, заснаваная ў 1992 годзе. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Aupark Tower (Браціслава), філіялы — у Буэнас-Айрэсе, Сан-Дыега, Сан-Паўлу, Манрэалі, Сінгапуры, Празе, Кракаве, Кошыцах і Маскве[6]. Дзейнічае ў больш як 180 краінах свету.

Назва кампаніі ўяўляе сабой абрэвіятуру англійскага выразу «Essential Security against Evolving Threats» — эфектыўная абарона ад эвалюцыянуючых пагроз.

Гісторыя

Гісторыя кампаніі бярэ пачатак у 1987 годзе, калі два маладыя праграмісты Петэр Пашка і Міраслаў Трнка, знайшоўшы адзін з першых камп’ютарных вірусаў, які атрымаў назву «Вена», напісалі праграму для яго выяўлення. Антывірус для аперацыйнай сістэмы MS-DOS атрымаў назву NOD.

Пазней са з’яўленнем іншых вірусаў было вырашана стварыць праграмнае рашэнне для барацьбы з невядомымі відамі пагроз. З гэтай мэтай у 1992 годзе шляхам аб’яднання з кампаніяй Рудольфа Грубага была заснавана фірма «ESET».

У 1998 выйшаў NOD32 1.0 для Microsoft Windows, у 2003 з’явілася версія 2.0. Апошняя версія NOD32 пад нумарам 2.70.39 выйшла ў лістападзе 2006 года і мела падтрымку Windows Vista.

У лістападзе 2007 быў прадстаўлены NOD32 Antivirus 3.0, а таксама новы праграмны прадукт ESET Smart Security, які камбінаваў антывірусную праграму ESET NOD32 з функцыяй фаерволу і антыспаму.

У 2010 годзе «ESET» выдаў антывіруснае рашэнне пад назвай ESET Cybersecurity для Mac OS X, а праз год — для АС Linux.

Для мабільных прылад пад кіраваннем Windows Mobile, Symbian ці Android існуе антывірусны прадукт ESET Mobile Security.

Узнагароды

Стала першай славацкай кампаніяй, якая тройчы (2008, 2009 і 2010) станавілася фірмай года паводле апытання TREND TOP Фірма года.

У 2011 годзе ESET была названа адною з найбольш інавацыйных кампаній Еўропы і ўдастоеная ўзнагароды HSBC European Business Awards.

Кампанія ўваходзіць у спіс найбольш развітых кампаній у сферы высокіх тэхналогій паводле рэйтынгу Deloitte Technology Fast 50 у рэгіёне Еўропы, Блізкага Усходу і Афрыкі (EMEA).

Зноскі

  1. ESET :: Запампаваць :: Для дому(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2013.
  2. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
  3. https://www.lobbyfacts.eu/datacard/eset-spol-s-ro?rid=910718933141-09
  4. https://www.eset.com/int/about/contact/ Праверана 14 жніўня 2021.
  5. а б https://www.coface.cz/content/download/186543/3096111/file/CER-CZ-CEE_Top_500_2019_booklet.zipCompagnie Française d'Assurance pour le Commerce Extérieur, 2019.
    <a href="https://dokumen123.com/be/https://wikidata.org/wiki/Track:Q658635"></a>
  6. Súčasnosť (славацк.)(недаступная спасылка). O spoločnosti ESET — už 20 rokov chránime vaše digitálne svety. Eset (11 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2014. Праверана 11 ліпеня 2014.

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.