Deep Blue

Deep Blue ў Музеі камп’ютарнай гісторыі.

Deep Blue (літаральна цёмна-сіні) — шахматны суперкамп’ютар, распрацаваны IBM, які 11 мая 1997 года перамог чэмпіёна свету Гары Каспарава ў 6-партыйным матчы (дзве перамогі супраць адной паразы, тры нічыі).[1] Каспараў абвінаваціў IBM у махлярстве і патрабаваў перагуляць матч, але IBM адмовіла Каспараву і дэмантавала суперкамп’ютар.[2] У першым матчы, які прайшоў у 1996 годзе, Каспараў перамог папярэднюю версію Deep Blue.

Распрацоўка

Праект шахматнага суперкамп’ютара быў пачаты пад назвай ChipTest ва Універсітэце Карнегі — Мелан, спадкаемцам якога стаў камп’ютар Deep Thought. Пасля атрымання ступені ва ўніверсітэце стваральнік ChipTest Фэн Сун Сю  (англ.) і ўдзельнікі праекту Deep Thought Томас Анантараман і Мюрэй Кэмпбел перайшлі ў IBM Research, каб працягнуць працу над стварэннем шахматнага кампутура, які б мог перамагчы чэмпіёна свету.[3] Сю і Кэмпбел далучыліся да IBM восенню 1989 года, Анантараман далучыўся пазней.[4] Пазней ён канчаткова пакінуў працоўную групу, яго месца для распрацоўкі праграмнага складніка заняў Артур Джозеф Хоўн (па-англійску: Arthur Joseph Hoane.[5]

Пасля матчу Каспарава з Deep Thought у 1989 годзе IBM зладзіла конкурс на найлешую назву новага камп’ютара — камп’ютар быў названы Deep Blue, што ёсць спасылкай на мянушку IBM — Big Blue.[6] Пасля сканчэння працы над паменшанай версіяй Deep Blue, Deep Blue Jr. (Deep Blue малодшы), з якой згуляў гросмайстар Джоэл Бенджамін, Сю і Кэмпбел вырашылі наняць апошняга для распрацоўкі дэбютнай кнігі для суперкамп’ютара.[6]

У 1995 годзе прататып Deep Blue (названы Deep Thought II з маркетынгавых прычын) браў удзел у 8-м чэмпіянаце свету па камп’ютарных шахматах. Deep Blue згуляў з праграмай Wchess, прызначанай для персанальных камп’ютараў, унічыю. У 5-м раўндзе Deep Blue, гуляючы белымі, прайграў камп’ютарнай праграме Fritz 3 у 39 хадоў, пры гэтым Fritz працаваў на звычайным камп’ютары з працэсарам Intel Pentium 90 МГц. У выніку прататып Deep Blue атрымаў другое месца разам з праграмай Junior (Junior таксама быў праграмай для персанальных камп’ютараў).[7]

Гл. таксама

Крыніцы

  1. William Saletan. The triumphant teamwork of humans and computers (англ.) (11 мая 2007).
  2. Hsu 2002, с. 265.
  3. Hsu 2002, с. 92-95.
  4. Hsu 2002, с. 107.
  5. Hsu 2002, с. 132.
  6. а б Hsu 2002, с. 126—127.
  7. Deep blue had white and lost to Fritz in 39 moves (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2008. Праверана 1 студзеня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.