Clausewitz Engine

Clausewitz Engine
Тып гульнявы рухавік
Распрацоўшчык Paradox Interactive
Напісана на C++
Мовы інтэрфейсу
Першы выпуск 2005 год
Апошняя версія 4.0

Clausewitz Engine — гульнявы рухавік Paradox Interactive, які выкарыстоўваецца з 2007 года. Названы ў гонар прускага генерал-маёра і ваеннага тэарэтыка Карла фон Клаўзевіца.

Гісторыя

Clausewitz Engine быў распрацаваны студыяй Paradox дзеля Europa Universalis III і выкарыстоўваецца ёй ва ўласных распрацоўках. Распрацоўка новага гульнявога рухавiка, які прыйшоў бы на змену састарэламу Europa Engine, пачалася ў сакавіку 2004 года. Першай гульнёй, якая выкарыстоўвае новы рухавік стала Diplomacy, выпушчаная ў 2005 годзе. Асноўнымі паляпшэннямі ў параўнанні з Europa Engine былі: новая трохмерная карта і 3D мадэлі юнітаў з анімацыямі, а таксама павялічаныя памеры карты. Вялікая праца была праведзена з карыстацкім інтэрфейсам,а таксама падтрымкай модынгу.

Пачынаючы з Imperator: Rome (2019), Clausewitz быў дапоўнены рухавіком Jomini, названым у гонар Антуан-Анры Жаміні. У той час як Clausewitz можа быць у асноўным выкарыстаны для гульняў любога жанру, Jomini спецыялізуецца на гульнях, дзе гулец глядзіць на карту зверху («гульні на карце зверху ўніз»). Па словах распрацоўшчыкаў, самае галоўнае новаўвядзенне — гэта інструменты, якія дазваляюць працаваць над гульнямі на базе Jomini без ведаў праграмавання. Мадэранты таксама павінны выйграць ад гэтага. Таксама чакаецца, што прадукцыйнасць будзе значна палепшана за кошт аптымізацыі працэсу прыняцця рашэнняў фракцыямі, якія кіруюцца камп'ютэрам. Гэта прывяло да значных праблем у рухавіку Клаўзэвіца ў складаных сцэнарыях з вялікай колькасцю ўдзельнікаў.

Характарыстыкі

Гэта модульны графічны рухавік, які звычайна выкарыстоўваецца для стварэння трохмерных мадэляў на карце, а таксама для дадання да іх назваў, паведамленняў аб дзеяннях, значкоў, мадэляў людзей, будынкаў і нават навакольнага асяроддзя (напрыклад, дрэў і гор). Хоць яму часта прыпісваюць працу па стварэнні ўсёй картаграфіі гульні, але гэта няправільна, ён звычайна працуе з іншымі графічнымі рухавікамі, такімі як Jomini, каб мець магчымасць ствараць усе ўражанні, характэрныя для вялікіх стратэгічных гульняў Paradox.

Яго мадыфікацыя простая дзякуючы таму, што ён не закадаваны, таму для таго, каб вашы змены былі адлюстраваны ў гульні, не патрабуецца ніякай расшыфроўкі. У маі 2016 года Paradox выпусціла інструмент, які дазваляе наўпрост выкарыстоўваць мадэлі, створаныя ў Autodesk Maya, у гульнях на аснове рухавіка.[1]

Гульнi і версіі

Спіс гульняў на рухавіку Clausewitz Engine[2]:

Clausewitz Engine 1.0

  • Europa Universalis III (2007)
  • Europa Universalis: Rome (2008)
  • Hearts of Iron III (2009)
  • Victoria II (2010)

Clausewitz Engine 1.5

Дадаткі:

  • Napoleon’s Ambition (2007), In Nomine (2008), Heir to the Throne (2009), Divine Wind (2010) для Europa Universalis III
  • Semper Fi (2010), For the Motherland (2011), Their Finest Hour (2012) для Hearts of Iron III
  • A House Divided (2012), Heart of Darkness (2013) для Victoria II

Clausewitz Engine 1.8

  • Sengoku (2011)

Clausewitz Engine 2.0

  • Crusader Kings II (2012)
  • March of the Eagles (2013)

Clausewitz Engine 3.0

  • Europa Universalis IV (2013)

А таксама дадаткі для Europa Universalis IV (2014-2024)

Clausewitz Engine 4.0

  • Stellaris (2016)
  • Hearts of Iron IV (2016)

Заўвагi

  1. Clausewitz Maya Exporter (англ.).
  2. Пералік гульняў на рухавічку Clausewitz Engine на старонцы Mod DB (англ.). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2018. Праверана 7 лютага 2021.

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.