Boys
| Boys | ||||
|---|---|---|---|---|
| | ||||
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | Please Please Me | |||
| Дата выпуску |
22 сакавіка 1963 (мона) 26 красавіка 1963 (стэрэа) |
|||
| Дата запісу | 11 лютага 1963 | |||
| Жанр | рок-н-рол | |||
| Мова песні | англійская | |||
| Працягласць | 2:24 | |||
| Лэйбл | Parlophone | |||
| Аўтар | Luther Dixon[d][1] і Wes Farrell[d][1] | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | ||||
| Трэк-ліст альбома «Please Please Me» | ||||
|
||||
«Boys» (руск.: Хлопчыкі) — песня, напісаная амерыканскімі аўтарамі Лютэрам Дзіксанам і Весам Фарэлам, упершыню выкананая амерыканскім жаночым гуртом The Shirelles (песня выйшла на баку «Б» іх сінгла «Will You Love Me Tomorrow» у 1960-м годзе). Песня шырока вядома дзякуючы кавер-версіі гурта «The Beatles», якая выйшла ў складзе іх першага альбома Please Please Me.
Версія «The Beatles»
Гурт запісаў сваю версію песні для свайго першага альбома Please Please Me. Запіс адбыўся 11 лютага 1963 года (падчас гэтай сесіі гурт запісаў 10 песень для альбома). Асноўную вакальную партыю выканаў Рынга Стар — гэта быў яго першы запіс з «The Beatles» у ролі вядучага вакаліста[2]. Акрамя гэтай песні, «The Beatles» уключылі ў свой першы альбом яшчэ адну песню гурта The Shirelles — «Baby It’s You». Песня была запісана з першага і адзінага дубля[3].
Пры запісе і выкананні песні (тэкст якой быў першапачаткова напісаны ад асобы жанчыны) удзельнікі гурта не бралі пад увагу магчымы гомасэксуальны кантэкст, аднак яны змянілі займеннікі, якія маюць дачыненне да полу. У кастрычніку 2005 года Пол Мак-Картні ў інтэрв'ю часопісу «Rolling Stone» заявіў наступнае: «Гэта сапраўды была дзявочая песня: „Я зараз кажу пра хлопчыкаў!“. А можа, гэта была гомасэксуальная песня. Але мы нават не ўслухоўваліся. Гэта — проста выдатная песня. Я думаю, гэта проста песня пра маладосць — і да лямпачкі ўсё астатняе. Я вельмі люблю наіўнасць тых дзён»[4].
У далейшым «The Beatles» запісвалі гэтую песню сем разоў для BBC, аднак песня не ўвайшла ў ніводны з эфіраў гурта[3].
- У запісе ўдзельнічалі[5]:
- Рынга Стар — вакал, ударныя
- Джон Ленан — бэк-вакал, рытм-гітара
- Пол Мак-Картні — бэк-вакал, бас-гітара
- Джордж Харысан — бэк-вакал, сола-гітара
Крыніцы
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 4 студзеня 2019.
- ↑ Lewisohn, Mark. = The Beatles Recording Sessions. — New York: Harmony Books, 1988. — С. 26. — ISBN 0-517-57066-1.
- ↑ а б Біблія Бітлз: Boys (англ.)(недаступная спасылка). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 19 сакавіка 2011.
- ↑ «It was really a girls' song. 'I talk about boys now!' Or it was a gay song. But we never even listened. It’s just a great song. I think that’s one of the things about youth — you just don’t give a shit. I love the innocence of those days.» — цыт. па «Rolling Stone», № 985 (2005-10-20), Binelli, Mark: «Sir Paul Rides Again»
- ↑ Ian MacDonald. Переворот в мозгах: записи Битлз и шестидесятые = Revolution in the Head: The Beatles' Records and the Sixties. — 2. — London: Pimlico, 2005. — С. 73—74. — ISBN 1-844-13828-3.
Спасылкі
- Біблія Бітлз: Boys (англ.)(недаступная спасылка). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 10 лютага 2018.
- Alan W. Pollack. Нататкі пра песню «Boys» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2012. Праверана 10 лютага 2018.
- Тэкст песні «Boys» (англ.). The Beatles Bible. Праверана 10 лютага 2018.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.