Alloise
| Alloise | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1984 (41 год) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявачка, радыёвядучы, актрыса |
| Гады актыўнасці | з 2004 |
| Інструменты | вакал |
| Жанры | рытм-н-блюз, поп-музыка і фолк-музыка |
| Узнагароды | |
| alloise.uk (англ.) | |
Ала Яўгенаўна Маскоўка (укр.: А́лла Євге́нівна Моско́вка; нар. 19 кастрычніка 1984, Палтава, УССР), больш вядомая пад псеўданімам ALLOISE — украінская спявачка, якая выконвае песні ў стылі поп, соўл, RnB і фольк.
Біяграфія
Ала нарадзілася 19 кастрычніка ў 1984 годзе ў Палтаве. Паступіла ў Палтаўскую школу мастацтваў, затым у студыю пры музычным вучылішчы. Таксама паралельна вучылася ў ліцэі № 1 у класе з інтэнсіўным вывучэннем інфарматыкі і англійскай мовы. У 2002 годзе паступіла ў Кіеўскі нацыянальны універсітэт культуры і мастацтваў. У 2004 годзе спявала ў складзе электроннага гурта «Tomato Jaws», затым занялася дыджэйствам і на некаторы час стала вакальным і dj-рэзідэнтам кіеўскіх клубаў.
З 2007 па 2012 год была вакалісткай і аўтарам песень гурта «Gorchitza».
У красавіку 2012 года ALLOISE пачала сольную кар’еру, супрацоўнічаючы з лэйблам Firework Sound[1].
У лістападзе 2012 года ALLOISE стала лепшай украінскай артысткай па версіі MTV EMA.
За гады сваёй кар’еры спявачка выступала на адной сцэне з такімі сусветнымі артыстамі як Morcheeba, Kosheen, Крэйг Дэвiд, Нэлі Фуртада, Джэсі Уэр, Сафі Эліс-Бекстар, Ларын і Faithless.
Таксама спявачка супрацоўнічала з сусветна вядомым прадзюсарам — Нарадам Майклам Уолдэнам, вядомым па сваёй працы з Уітні Х’юстан, Рэям Чарлзам, Даянай Рос і іншымі.
Акрамя музычнай кар’еры, ALLOISE грае ў тэатры «КРОТ» у такіх п’есах — «Сны Васілісы Ягораўны» па п’есах Леся Падзервянскага і «Andy Warhol. Выдумка.»[2] У чэрвені 2013 года ALLOISE прэзентавала дэбютны альбом «Bygone». У кружэлку ўвайшло 12 аўтарскіх трэкаў спявачкі.
ALLOISE стала хэдлайнерам фестывалю MTV да Міжнароднага Дня моладзі ў 2014 годзе[3].
У чэрвені 2014 года кліп ALLOISE на песню Tell Me Of Fire трапіў у эфір тэлеканала MTV ЗША.[4] Гэта першая песня выканаўцаў украінскай эстрады, якая абраная для трансляцыі ў эфіры галоўнага музычнага канала ЗША.
Таксама ў гэтым жа месяцы афіцыйны італьянскі чарт www.earone.it прызнаў песню «Tell Me Of Fire» «найлепшай песняй тыдня»[5]. Акрамя таго, кліп на гэтую песню транслюецца ў эфірах музычных тэлеканалаў Швейцарыі, Венгрыі, Славеніі і іншых краін.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- 2013: Bygone
- 2016: Episodes
- 2020: Bare Nerve EP
Сінглы
| Год | Назва | У чарце | Альбом |
|---|---|---|---|
| UKR
TOP 40 | |||
| 2012 | She Knows | Bygone | |
| Love Me or Leave Me | |||
| Sweet Love | |||
| 2013 | Who's the Fool | 38[6] | |
| Falling | — | ||
| Simple thing | — | ||
| 2014 | Tell Me of Fire | Episodes | |
| Circus | |||
| One Touch | |||
| 2015 | Merry-Go-Round | 31[7] | |
| In a Big City | |||
| Знайду | 7[8] | Нове життя (з гуртам СКАЙ) | |
| Crown | Episodes | ||
| 2017 | Мольфар | — | |
| 2019 | Knives | ||
| 2019 | Twin Flame |
Узнагароды
- 2012 — лепшы ўкраінскі артыст па версіі MTV EMA
- 2012—2013 — намінацыя «VIVA! Найпрыгажэйшыя»
- 2021 — альбом «Bare Nerve» у TOP-5 па версіі міжнароднага журы Aprize Awards
Зноскі
- ↑ Репортаж с первого сольного выступления Alloise,(недаступная спасылка)
- ↑ Спектакль «Андрей Вархола. Вымысел»,(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2014. Праверана 10 сакавіка 2023.
- ↑ Концертная программа ко Дню Молодежи 2014 Архівавана 27 ліпеня 2014 года.
- ↑ Клип Alloise на MTV USA. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2014.
- ↑ Ссылка на клип в итальянском чарте earone. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2014. Праверана 29 ліпеня 2014.
- ↑ Who's the Fool. FDR. Архівавана з першакрыніцы 17-07-2013. Праверана 12-09-2017.
- ↑ Merry-Go-Round. FDR. Архівавана з першакрыніцы 12 вересня 2017. Праверана 12 вересня 2017.
- ↑ Знайду. FDR. Архівавана з першакрыніцы 12 вересня 2017. Праверана 12 вересня 2017.
Спасылкі
- Песня Tell me of fire на MTV
- Палтаўка Alloise прабілася да півфіналу національного відбору ЄвробаченняАрхівавана 9 сакавіка 2016.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.