Admitad

Admitad
Тып бізнес
Заснаванне 2009
Заснавальнікі Аляксандр Бахман
Краіна
Размяшчэнне Хайльброн, Германія
Адрас
Галіна technology industry[d]

Admitad — нямецкая кампанія, якая распрацоўвае і інвестуе ў сэрвісы для павелічэння продажаў і залучэння кліентаў праз інтэрнэт рэкламу, манетызацыю трафіка, кантэнту і заробку з дапамогай адной платформы.

Штаб-кватэра размешчана ў горадзе Гайльброн, Германія. Офісы кампаніі знаходзяцца ў Мінску, Маскве, Кіеве, Гуруграме, Люцэрне, Дубаі, Сан-Паўлу.[1][2][3]

Сярод асноўных сэрвісаў кампаніі: партнёрская сетка Admitad Affiliate, маркетплэйс партнёрскіх праграм, ConvertSearch, ConvertSocial, ConvertLink, сэрвіс GetUniq і кэшбэк-правайдар LetyShops. У кампаніі ёсць уласная стартап-студыя Admitad Projects.[4]

Гісторыя

Кампанія Admitad была заснавана ў 2009 годзе ў Германіі Аляксандрам Бахманам.[5] Першы офіс кампаніі быў адкрыты ў Мюнхене, а першы офіс распрацоўкі ў Мінску.[4]

У 2016 годзе Admitad стварыў інвестыцыйны фонд Admitad Invest, які інвестуе ў стартапы.[6]

У 2018 годзе сетка Admitad стала першай на рынку CPA Расіі: на кампанію прыпала 71,8 % долі бюджэтаў выдзяляемых на куплю CPA-трафіка.[7]

У 2019 годзе Admitad закрыў ўгоду па набыцці нямецкай кампаніі AdGoal, якая распрацоўвае інструменты манетызацыі трафіка.[8][9] На аснове тэхналогій ADgoal была запушчана першая версія маркетплэйса партнёрскіх праграм.

У гэтым жа году Admitad інвеставаў у стартап Aplaut, інструмент для збору водгукаў пакупнікоў.[10][11][12]

У 2020 годзе Admitad інвеставаў $300 000 у стрымінгавую рэкламную сетку StreamHERO.[13]

У 2020 годзе, падчас эпідэміі каранавіруса, кампанія выплачвала кампенсацыі ў памеры 1000 даляраў ЗША супрацоўнікам, у якіх сваякі страцілі працу з прычыны карантыну.[14][15][16]

У 2020 годзе агульны аб’ём продажаў, прыцягнутых з дапамогай партнёраў праз сетку Admitad, перавысіў $5 млрд.[17]

У 2021 Admitad набыла галандскую Tapfiliate, SaaS-платформу для самастойнага запуску партнёрскіх праграм.[18]

Апісанне Admitad Affiliate

Сетка Admitad Affiliate, адзін з асноўных напрамкаў чыннасці кампаніі Admitad, асноўная функцыя сеткі — распрацоўка платформы для рэкламадаўцаў і ўэб-майстроў, якая дазваляе размяшчаць рэкламныя матэрыялы на сайтах і мабільных дадатках, асочваць продажы, збіраць статыстыку і ў цэлым кіраваць мэтавым інтэрнэт трафікам.[19]

Сярод рэкламадаўцаў партнёрскай сеткі больш за 2000 інтэрнэт-магазінаў, фінансавых і анлайн-сэрвісаў, больш за 100 анлайн гульняў і мабільных дадаткаў.[20]

Асноўныя крыніцы залучэння заказаў і заяў Admitad Affiliate — гэта кантэкставая рэклама, кантэнтныя праекты, вітрыны і партнёрскія магазіны, банарная рэклама, сацыяльныя сеткі, еmail-маркетынг, рэтаргетынг, промакоды і купоны, кэшбэк-сэрвісы і праграмы лаяльнасці, сэрвісы параўнання цэн, dropshipping і т. д.[21]

Зноскі

  1. Как белорусы делают платформу для продажи трафика, которой пользуются Mail.Ru и Wargaming
  2. ОБЗОР ADMITAD
  3. О компании «Admitad»
  4. а б ОФIС"Хотите ходить в наш туалет — приходите к нам на работу": Как выглядит офис IT-компании Admitad(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021. Праверана 5 жніўня 2021.
  5. Аналитики зафиксировали увеличение трат россиян на медицинские онлайн-сервисы
  6. Стартап Aplaut привлек 20 млн рублей от Admitad Invest
  7. На Admitad пришлось больше двух третей рекламного CPA-рынка
  8. Admitad приобрел немецкого разработчика инструментов монетизации трафика Adgoal
  9. Firrma: Фонд Admitad поглотил немецкую Adgoal
  10. Стартап Aplaut привлек 20 млн рублей от Admitad Invest
  11. Admitad Invest вложил 20 млн рублей в российский стартап Aplaut по сбору отзывов покупателей
  12. Admitad Invest вложил 20 млн рублей в российский стартап Aplaut по сбору отзывов покупателей(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2021. Праверана 5 жніўня 2021.
  13. Admitad инвестировал $300 000 в стриминговый стартап(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021. Праверана 5 жніўня 2021.
  14. Admitad заплатит 300 000 долларов США сотрудникам с уволенными в пандемию родными
  15. Платят сотрудникам по $1000, если их родственника уволили. Почему IT-компания Admitad решилась на это
  16. Admitad выплатит $300 000 сотрудникам, чьих родных уволили из-за кризиса. В том числе в Украине
  17. Партнерская Программа Admitad Архівавана 29 ліпеня 2021.
  18. Admitad Acquires Tapfiliate
  19. Как белорусы делают платформу для продажи трафика, которой пользуются Mail.Ru и Wargaming
  20. Гайд по арбитражу трафика в партнерке Admitad
  21. Admitad — отзывы, обзор партнерской программы

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.