A&R
A&R, Artists & Repertoir (з англ. — «артысты і рэпертуар») — падраздзяленне гуказапісвальнай кампаніі, якое займаецца пошукам новых выканаўцаў[1]. A&R-менеджэры ўваходзяць у лік найбольш ключавых супрацоўнікаў гуказапісвальнай кампаніі, адказваючы за сувязь паміж музыкамі і кіраўніцтвам лэйбла[2].
A&R-менеджэры займаюцца пошукам таленавітых выканаўцаў, з якімі лэйбл можа заключыць кантракт. Яны вывучаюць дэмазапісы розных музыкаў і гуртоў, і калі знаходзяць выканаўцу, прыдатнага для мэтавай аўдыторыі лэйбла, то рэкамендуюць кіраўніцтву кампаніі падпісаць з ім кантракт. Звычайна A&R-менеджэры добра разбіраюцца ў музычнай індустрыі, ведаюць густы слухачоў, сочаць за апошнімі тэндэнцыямі рынку і разумеюць, хто можа прынесці гуказапісвальнай кампаніі прыбытак[2].
Традыцыйна, у працэсе пошуку талентаў A&R-менеджэры наведваюць канцэрты малавядомых гуртоў, атрымліваюць і праслухоўваюць запісы новых выканаўцаў, размаўляюць з прафесійнымі музыкантамі. Са з’яўленнем інтэрнэту доступ да інфармацыі аб выканаўцах істотна спрасціўся, скарацілася колькасць пасярэднікаў паміж музыкам і мэнэджэрам. Тым не менш, прафесія не страціла актуальнасць, бо ацэнка патэнцыялу выканаўцы ўсё яшчэ з’яўляецца важнай задачай, асабліва для невялікіх незалежных лэйблаў[2].
Пасля падпісання кантракта з выканаўцам A&R-мэнэджар кантралюе запіс альбома, дапамагае ў пошуку і выбары паэтаў, кампазітараў і аранжыроўшчыкаў. Ён таксама ацэньвае патэнцыял песень, іх прыдатнасць для ратацыі на радыёстанцыях і патэнцыял стаць хітамі. Ад яго залежыць якасць матэрыялу, які ўваходзіць у канчатковую версію альбома. І нават пасля выпуску альбома A&R-менеджэр займаецца яго прасоўваннем, адбірае песні для сінглаў і відэакліпаў, узаемадзейнічае з PR-арганізацыяй, адсочвае месцы альбома і сінглаў у чартах, каб забяспечыць камерцыйны поспех запісу[2][1].
Змены 2000-х гадоў
Новыя формы лічбавай дыстрыбуцыі змянілі адносіны паміж спажыўцамі і музыкай, якую яны выбіраюць. Герд Леанхард і іншыя сцвярджаюць, што шырокі выбар музыкі на лічбавых сэрвісах дазволіў спажыўцам музыкі абыйсці традыцыйную ролю A&R. на хвалі зніжэння продажаў пласцінак многія супрацоўнікі A&R былі звольненыя.
Крыніцы
- ↑ а б Анна Савина. Творческий менеджмент: Чем занимаются A&R-менеджеры рекорд-лейблов (руск.). Look At Me (29 кастрычніка 2013). — Что делают люди, окружающие представителей креативных индустрий. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2020. Праверана 20 красавіка 2020.
- ↑ а б в г Егор Ревенга. Как устроен музыкальный лейбл (руск.). samesound.ru (10 мая 2017). — Что такое музыкальный лейбл и как он устроен, как лейблы ищут новых музыкантов и как строится работа после подписания контракта с исполнителем.. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2020. Праверана 20 красавіка 2020.
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.