8080

<<   Intel 8080   >>
Цэнтральны працэсар

Мікрапрацэсар Intel 8080A
Вытворчасць: красавік 1974
Вытворца: Intel Corp.
Частата ЦП: 2—3 МГц
Тэхналогія вытворчасці:
мкм
Наборы інструкцый: 80 інструкцый
Раздым: DIP40

Intel 8080 — 8-бітны мікрапрацэсар, выпушчаны кампаніяй Intel у красавіку 1974года. Уяўляе сабой удасканаленую версію працэсара Intel 8008. Па запэўненні Intel, гэты працэсар забяспечваў дзесяцікратны прырост прадукцыйнасці ў параўнанні з мікрапрацэсарам Intel 8008.

Апісанне

Мікрапрацэсар 580ВМ80, савецкі клон Intel 8080

Новы працэсар вырабляўся па найноўшай у той час 6-мікроннай NMOS тэхналогіі, што дазволіла размясціць на крышталі 6000 транзістараў. Працэсар, хоць і быў збудаваны на архітэктуры Intel 8008, але меў мноства адрозненняў ад свайго папярэдніка, дзякуючы якім і атрымаў вялікую папулярнасць. У новым працэсары ў параўнанні з папярэднікам была вельмі развітая сістэма каманд: 16 каманд перадачы даных, 31 каманда для іх апрацоўкі, 28 каманда для пераходу (з прамой адрасацыяй), 5 каманд кіравання. У мікрапрацэсары Intel 8080 не было каманд множання і дзялення, і звычайна іх рэалізоўвалі з дапамогай падпраграм, хоць Intel прапанаваў і вонкавы сапрацэсар. Дзякуючы 16-бітнай адраснай шыне працэсар дазваляў ажыццяўляць адрасацыю 64 Кбайт памяці, якая не падзялялася на памяць каманд і даных. Хоць працэсар і быў 8-разрадным і змяшчаў сем 8-бітных рэгістраў (A, B, C, D, E, H, L), ён меў абмежаваныя магчымасці апрацоўкі 16-разрадных лікаў, дзеля чаго рэгістры аб’ядноўваліся ў пары BC, DE, HL. У новым працэсары ўжываліся стэк у вонкавай памяці (у Intel 8008 ён быў унутраным).

Існуе невялікая блытаніна ў пазначэнні менавіта гэтага працэсара. Першапачатковы варыянт i8080 меў 48-вывадны планарны корпус з крокам вывадаў 1/20 цалі, максімальную тактавую частату 2 МГц і адну даволі сур'ёзную памылку, якая тэарэтычна магла прывесці працэсар у стан, з якога ён выводзіўся толькі сігналам reset. Палепшаны варыянт 8080А, выпушчаны праз паўгода, меў корпус DIP-40 з крокам вывадаў 1/10 цалі, максімальную тактавую частату 2,5 МГц і гэтая памылка ў ім была выпраўлена. Большасць аўтараў, ужываючы пазначэнне 8080, маюць на ўвазе ў сапраўднасці 8080А.

На базе мікрапрацэсара Intel 8080 фірмай MITS быў выпушчаны «першы ў свеце мінікамп’ютарны камплект, які можа супернічаць з прамысловымі ўзорамі» (персанальны камп’ютар) Altair-8800, які карыстаўся неверагодна вялікай на той час папулярнасцю (MITS не паспявала нават своечасова апрацоўваць заказы).

Апроч Altair-8800, мікрапрацэсар Intel 8080 таксама ўжываўся ў прыладах кіравання вулічным асвятленнем і святлафорамі, а таксама ў іншым абсталяванні.

Спецыялізаваныя мікрасхемы

Апроч самога мікрапрацэсара, Intel стварыла целы шэраг дадатковых мікрасхем, якія палягчаюць яго ўжыванне і спрашчаюць выкарыстанне знешніх прылад, найбольш распаўсюджанымі з якіх былі:

  • 8216/8226 — шынныя фармавальнікі (8226 — інвертуючы) з вялікай нагрузачнай здольнасцю;
  • 8224 — генератар сінхрасігналаў;
  • 8228/8238 — сістэмныя кантролеры, які дэкадуюць слова стану мікрапрацэсара ў сігналы кіравання шынай;
  • 8231 — арыфметычны сапрацэсар;
  • 8232 — працэсар лікаў з плаваючай коскай (32 і 64 разрады);
  • 8251 — мікрасхема паслядоўнага інтэрфейса;
  • 8256 — мікрасхема шматфункцыйнага перыферыйнага адаптара: PCI, TIMER, PPA;
  • 8253 — 3-канальна таймер/лічыльнік;
  • 8255 — мікрасхема трохканальнага паралельнага інтэрфейса;
  • 8271 — кантролер накапляльніка на гнуткіх магнітных дысках (НГМД);
  • 8275 — кантролер манітора;
  • 8355 — мікрасхема інтэрфейсу з перыферыяй (з 16 Кбайт ПЗП).
  • 8257 — кантролер прамога доступу ў памяць

Акрамя пералічаных мікрасхем, таксама маглі ўжывацца і мікрасхемы іншых вытворцаў, напрыклад, Texas Instruments. Мікрасхема 8205 на самой справе была копіяй (клонам) дэшыфратара з 3 у 8, вядомага як 74LS138. Мікрасхемы 8205, 8216/8226, 8224, 8228/8238 выпускаліся па біпалярнай Shottky TTL тэхналогіі, астатнія — па n-MOS тэхналогіі, якая забяспечвала максімальную на той час ступень інтэграцыі.

Канкурэнты

Копія, створаная AMD

У другой палове 1970-х і ў пачатку 1980-х на рынку прысутнічала шмат 8-разрадных архітэктур, найбольш значнымі з якіх былі Intel 8080 і MOS Technology 6502. Акрамя таго, целы шэраг фірм стваралі свае клоны папулярных працэсараў. Копіі i8080 выраблялі Mitsubishi, National Semiconductor, NEC, Siemens, AMD і некаторыя іншыя.

Фірма Zilog выйшла на рынак з прапановай цалкам сумяшчальнага на ўзроўні машыннага коду, але адрознага апаратным інтэрфейсам працэсара Zilog Z80, які меў значна большую прадукцыйнасць, пашыраны набор каманд і іншыя паляпшэнні архітэктуры, а таксама абыходзіўся значна меншай колькасцю мікрасхем падтрымкі (у прыватнасці, знікала патрэба ва ўжыванні спецыяльнага тактавага генератара і кантролера шыны). Акрамя таго, Z80 патрабаваў адно напружанне сілкавання +5В замест трох (+5В, −5В і +12В) у Intel 8080. Усё гэта абумовіла вельмі вялікую папулярнасць Z80, які здолеў выціснуць інтэлаўскі прататып нягледзячы на з’яўленне ўдасканаленага крышталя i8085.

Савецкім аналагам быў мікрапрацэсарны камплект серыі КР580, у прыватнасці, мікрапрацэсар КР580ВМ80А.

Тэхнічныя характарыстыкі

  • Дата анонсу: красавік 1974 года
  • Тактавая частата: 2 МГц (пазней 2,5 і 3 МГц)
  • Разраднасць рэгістраў: 8 біт
  • Разраднасць шыны даных: 8 біт
  • Разраднасць шыны адрасу: 16 біт
  • Аб'ём адрасаванай памяці: 64 Кбайт
  • Колькасць транзістараў: 6000
  • Тэхпрацэс (нм): 6000 (6 мкм)
  • Патрабаваныя крыніцы сілкавання: +5В, −5В, +12В
  • Раздым: няма (мікрасхема прылітоўвалася да платы)
  • Корпус: 40-кантактны керамічны DIP
  • Падтрымальныя тэхналогіі: 80 інструкцый

Спасылкі

Content Disclaimer

Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.

  1. The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
  2. There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
  3. It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
  4. Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
  5. Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.