1792
| Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
|---|---|
| Стагоддзі: | |
| Дзесяцігоддзі: | |
| Гады: |
| 1792 год паводле тэм: |
| З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
| Культура і мастацтва |
| Навука і тэхналогія |
| Палітыка |
Падзеі


- 9 студзеня: Падпісаннем Яскага дагавора скончылася Руска-турэцкая вайна (1787—1791).
- 20 красавіка: Францыя абвясціла вайну Аўстрыі, што стала пачаткам Войн рэвалюцыйнай Францыі.
- 25 красавіка: У Францыі ўпершыню ў якасці прылады пакарання выкарыстана гільяціна.
- 27 красавіка: У Пецярбургу магнатамі Рэчы Паспалітай падпісаны «Акт канфедэрацыі», якая ў гісторыю ўвайшла, як Таргавіцкая.
- 17 мая: Заснавана Нью-Ёркская фондавая біржа.
- 18 мая: Сто тысяч салдат арміі Расійскай імперыі перайшлі мяжу Рэчы Паспалітай, накіраваўшыся да Варшавы і распачаўшы вайну.
- 22 мая: Ашмянам нададзены герб.
- 25 мая: Геранёны атрымалі герб.
- 2 чэрвеня: Браславу нададзены герб.
- 11 чэрвеня: Бітва пад Мірам завяршылася перамогай рускіх войскаў.
- 14 чэрвеня: Наданне герба Барысаву.
- 14 чэрвеня: Адбылася бітва пад Барушкаўцамі.
- 18 чэрвеня: Бітва пад Зяленцамі паміж арміяй Рэчы Паспалітай пад камандаваннем Юзафа Панятоўскага і войскамі Расійскай імперыі пад камандаваннем генерала Іраклія Маркова скончылася перамогай Рэчы Паспалітай.
- 25 чэрвеня: Магнаты Рэчы Паспалітай абвсцілі ў Вільні Генеральную канфедэрацыю, якая запрасіла расійскую імператрыцу Кацярыну II дапамагчы ў звяржэнні канстытуцыі.
- 30 чэрвеня:
- Завяршыўся Чатырохгадовы сойм, які правёў шэраг радыкальных рэформ у Рэчы Паспалітай.
- У Парыж з «Баявой песняй Рэйнскай арміі» ўвайшоў марсельскі добраахвотніцкі батальён, пасля чаго песня стала звацца «Марсельезай».
- 14 ліпеня: Адбылася бітва пад Войшкамі.
- 18 ліпеня: Перамога арміі на чале з Т. Касцюшкам над расійскімі войскамі Міхаіла Кахоўскага ў бітве пад Дубенкай.
- 23 ліпеня: Пасля бітвы пад Брэстам польскія войскі адышлі да Варшавы.
- 26 ліпеня: Адбылася бітва пад Маркушавам, апошняя бітва вайны Расіі з Рэччу Паспалітай.
- 10 жніўня: Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ўзяты штурмам палац Цюільры, арыштаваны Людовік XVI.
- 21 верасня: У Францыі адкрыты Нацыянальны Канвент і прыняты дэкрэт пра скасаванне каралеўскай улады.
Нарадзіліся
- 7 сакавіка: Джон Гершэль, брытанскі астраном.
- 16 чэрвеня: Джон Лінел, англійскі мастак
- 4 жніўня: Персі Біш Шэлі, англійскі паэт.
- 26 верасня: Вільям Гобсан, першы губернатар Новай Зеландыі, сааўтар Пагаднення Вайтангі.
- 27 верасня: Джордж Крукшэнк, англійскі мастак
- Франц II Габсбург — апошні імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі.
- 5 снежня: Андрэс дэ Санта Крус, лацінаамерыканскі ваенны і палітычны дзеяч.
Памерлі
- 1 сакавіка: Леапольд II Габсбург, кароль Германіі (рымскі кароль) з 1790 г. (нар. 5.5.1747)
- 12 мая: Шарль-Сімон Фавар, французскі лібрэтыст
- 18 ліпеня: Джон Пол Джонс, адмірал (нар. 6.7.1747)
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.