.by
.by — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Рэспублікі Беларусь. Рэгістрацыя даменаў у Беларусі была дазволена з 1994, а свабодная рэгістрацыя даменаў другога ўзроўню для прадпрыемстваў адкрылася ў красавіку 2000. У 2008 налічвалася больш за 18 000 даменаў.by з агульнай колькасці каля 50 000 беларускіх сайтаў. Да сакавіка 2008 года рэгістрацыю даменаў .by ажыццяўляла толькі кампанія ТАА «Адкрыты кантакт». У сакавіку 2008 года дамены .by пачала рэгістраваць кампанія — УП «Надзейныя праграмы», трохі пазней — СП ТАА «Дзелавая Сетка». У 2019 годзе спіс папоўніўся кампаніяй ТАА «Супорт чэйн» (брэнд HostFly.by). РэгістрацыяПры рэгістрацыі дамена ў зоне .by неабходна абавязкова пазначаць поўную і падрабязную інфармацыю пра ўладальніка дамена:
Падача некарэктных даных пра ўладальніка дамена можа прывесці да адмовы ў рэгістрацыі даменнага імя адміністрацыяй даменнай зоны BY. Звычайна дамен робіцца даступным да выкарыстання праз 5-10 працоўных дзён пасля атрымання аплаты. Максімальная працягласць рэгістрацыі для гэтай даменнай зоны складае 1 месяц. Інфармацыя пра ўладальніка ў WHOIS дамена цалкам закрытая і недаступная для публічнага прагляду. Ажыццявіць падаўжэнне дамена BY абавязкова неабходна да сканчэння тэрміну яго рэгістрацыі, пазначанага ў вашым акаўнце. У выпадку, калі дамен BY не быў падоўжаны ў пазначаны тэрмін, ён пераводзіцца ў непрацоўны стан і ў далейшым выдаляецца. Звычайна падаўжэнне тэрміну рэгістрацыі дамена BY ажыццяўляецца праз 1-3 працоўныя дні пасля атрымання аплаты. Максімальная працягласць падаўжэння для гэтай даменнай зоны складае 7 дзён. Спасылкі
|