&Team
&Team (яп.: アンドチーム, кар.: 엔팀; стылізавана як &TEAM) — шматнацыянальны мужчынскі гурт, створаны HYBE Labels Japan[1]. Гурт складаецца з дзевяці ўдзельнікаў: K, Фумы, Нікаласа, EJ, Юмы, Чо, Харуа, Такі і Макі[2][3]. Гурт быў сфармаваны падчас шоу на выжыванне &Audition – The Howling. 21 лістапада 2022 года гурт выпусціў пераддэбютнае музыкальнае відэа да песні «Under the Skin» з іх дэбютнага міні-альбома First Howling: ME, які выйшаў 7 снежня 2022[4].
| &TEAM | |
|---|---|
| | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | J-pop, K-pop |
| Гады | 2022–дагэтуль |
| Краіны | |
| Адкуль | Токіа, Японія |
| Іншыя назвы |
andTeam (іншы варыянт назвы) &AUDITION Boys (пераддэбютная) |
| Мовы песень | японская |
| Лэйбл |
HYBE Labels Japan Universal Music Japan |
| Склад |
K |
| Звязаныя праекты |
&AUDITION - The Howling - |
https://www.andteam-official.jp/ hybelabelsjapan.com/andt… |
|
Назва
Назва гурта «&TEAM» значыць «9 розных удзельнікаў, звязаных знакам &, якія злучаюць людзей з людзьмі, людзей з светам, злучаюцца з фанатамі і злучаюць фанатаў з фанатамі. Мы (&TEAM) станем супольнасцю лёсаў і станем лепшымі. З гэтай нагоды мы збіраем індывідуальную энергію і працягваем дасягаць новыя вышыні па-за нашымі ўласнымі межамі»[5].
Гісторыя
2021–2022: пераддэбютная дзейнасць
У 2021 годзе HYBE (тымчасова Big Hit Entertainment) праводзіла кастынг сярод моладзі, каб вылучыць трэйні, якія б у будучыні дэбютавалі ў новым праекце кампаніі ў Японіі. Было абвешчана, што былыя ўдзельнікі шоу на выжыванне I-LAND (K, Нікалас, EJ, Кёнмін і Такі) будуць часткай праекта, а пры дапамозе новага шоу на выжыванне ў гурце з'явяцца дадатковыя ўдзельнікі перад яго дэбютам дзесьці ў 2021 годзе (пазней адкладзена да 2022 года)[6][7]. Аднак 31 мая 2021 года лэйбл аб'явіў аб тым, што Кёнмін пакідае гурт пасля абмеркавання і ўсведамлення таго, што ў артыста і кампаніі розныя напрамкі ў пошуку стыля музыкі[8].
4 лістапада 2021 года HYBE Japan абвясціла, што ў 2022 годзе кампанія правядзе шоу-праслухоўванне &AUDITION - The Howling -, якое будзе транслявацца па тэлебачанні ў Японіі і ва ўсім свеце на YouTube. Гаворка таксама шла і аб тым, што ўдзел у шоу прымуць K, Нікалас, EJ і Такі. У той жа дзень быў створаны афіцыйны акаўнт чатырох удзельнікаў у Twitter (пад назвай «&AUDITION Boys»)[9][10]. 9 сакавіка 2022 года было пацверджана, што шоу выйдзе ў эфір у ліпені 2022 года на тэлеканалах Nippon TV, Hulu і на канале HYBE Labels у YouTube[11].
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- First Howling: Now (2023)
- Yukiakari (2025)
Міні-альбомы
- First Howling: Me (2022)
- First Howling: We (2023)
- Back to Life (2025)
- We on Fire (2026)
- Mark on Me (2026)
Зноскі
- ↑ Бенджамін, Джэф. HYBE Signs First Japanese Group &TEAM: Watch Their Debut Music Videos (англ.). Billboard (9 снежня 2022).
- ↑ Indonesia, C.N.N.. &TEAM, Boyband Jepang dari HYBE Akan Debut 7 Desember(нявызн.). hiburan.
- ↑ BTS弟分「&TEAM」最終順位1位はJO、2位はHARUA【練習生11人順位一覧】 (яп.). Oricon (4 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2022.
- ↑ 「&AUDITION」のオリジナル2曲が急きょ配信開始、「&TEAM」のデビュー日が決定 (яп.). Natalie 音楽ナタリー. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2022.
- ↑ BTSに続くグローバルグループ、&TEAMがデビュー(нявызн.). GQ JAPAN (16 снежня 2022).
- ↑ “I-LAND” Contestants K, Nicholas, EJ, Kyungmin, And Ta-Ki To Debut In 2021 Through Big Hit Japan Global Debut Project (31 снежня 2020).
- ↑ HYBE LABELS JAPAN: HYBE LABELS JAPAN Global Debut Project (archived website) (11 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 21 лістапада 2022.
- ↑ Notice from HYBE LABELS JAPAN.
- ↑ HYBE LABELS JAPAN: “HYBE LABELS JAPAN Global Debut Project” to be broadcast in Japan and streamed worldwide on YouTube in 2022- Official Twitter account for K,Nicholas, EJ,Taki launches today.
- ↑ &AUDITION Boys у Twitter (4 лістапада 2021) (4 лістапада 2021).
- ↑ 하이브 레이블즈 재팬 주최 '앤오디션', 7월 전 세계 방영 확정.
Спасылкі
Content Disclaimer
Informasi ini disarikan dari Wikipedia dan disajikan kembali untuk tujuan edukasi. Konten tersedia di bawah lisensi CC BY-SA 3.0. Kami tidak bertanggung jawab atas ketidakakuratan data yang bersumber dari kontribusi publik tersebut.
- The information displayed on this website is sourced in part or in whole from Wikipedia and has been adapted for the purpose of restating it. We strive to provide accurate and relevant information, however:
- There is no guarantee of absolute accuracy. Wikipedia is an open, collaborative project that can be edited by anyone, so information is subject to change.
- It is not intended to constitute professional advice. The content displayed is for informational and educational purposes only. For important decisions (e.g., medical, legal, or financial), please consult a professional.
- Content copyright. Wikipedia is licensed under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License (CC BY-SA). This means that content may be reused with appropriate attribution and shared under a similar license.
- Responsible use. Any risk arising from the use of information from this website is entirely the responsibility of the user.