Сурма (хімічны элемент)
Сурма́[1][2] (лац.: Stibium) Sb — хімічны элемент V групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 51. Атамная маса 121,75. Бліскучы метал серабрыста-белага колеру з сіняватым адценнем. Прыродная сурма складаецца з двух ізатопаў: 121Sb і 123Sb. Пыл і пара сурмы з’яўляецца атрутнай. Прыродныя крыніцыУ зямной кары ўтрымліваецца каля 5•10−5 % сурмы па масе. ПрымяненнеТыпаграфскія сплавы, бабіты (падшыпнікавыя сплавы), фотаэлементы, паўправаднікі, піратэхніка. ЗноскіЛітаратура
|